Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства здароўя паведаміла пра абнаўленьне рэкорду колькасьці хворых на COVID-19


Чэргі ў паліклініках Менску
Чэргі ў паліклініках Менску

За апошнія суткі, згодна з афіцыйнай інфармацыяй, у Беларусі зьявілася 4990 новых хворых на каранавірус.

Як паведаміла Міністэрства аховы здароўя, за мінулыя суткі выпісалі з мэдычных устаноў 4581 пацыента, зафіксавалі 4990 новых выпадкаў.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістравалі 753 495 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Акрыялі 742 762 пацыенты, у якіх раней быў пацьверджаны гэты дыягназ.

За ўвесь час Міністэрства аховы здароўя прызнала, што каранавірус стаў прычынай сьмерці 6099 чалавек. Паводле незалежных журналісцкіх расьсьледаваньняў, сапраўдную колькасьць ахвяраў COVID-19 улады Беларусі шматкроць занізілі.

2 лютага міністэрства зафіксавала папярэдні рэкорд у колькасьці новых выпадкаў COVID-19 ад пачатку пандэміі ў Беларусі — 3634 выпадкі. У Менску і ў рэгіёнах у паліклінікі выстраіліся вялізныя чэргі.

Пачынаючы з 5 і 6 лютага, прыём пацыентаў у паліклініках (уключаючы і агляд дома) будзе весьціся па суботах і нядзелях.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG