Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Талібы ў Аўганістане ўпершыню прызначылі жанчын-кіраўнікоў


Кабул, сьнежань 2021 года
Кабул, сьнежань 2021 года

Рух «Талібан» упершыню пасьля прыходу да ўлады ў Аўганістане летам мінулага года прызначыў дзьвюх жанчын на кіроўныя пасады ў Кабуле. Адна зь іх заняла пасаду дырэктара спэцыялізаванага радзільнага дома, другая ўзначаліла гінэкалягічную клініку.

СМІ пішуць, што талібы пагадзіліся на прызначэньні жанчын пасьля сустрэч з прадстаўнікамі міжнародных арганізацый, на якіх узьнімалася пытаньне аб удзеле жанчын у жыцьці краіны. Акрамя таго, у Аўганістане да гэтага часу востра стаіць праблема сьмяротнасьці пры родах — 638 памерлых на 100 тысяч у 2019 годзе. Гэты паказчык адзін з самых высокіх у сьвеце.

Талібы пасьля прыходу да ўлады абяцалі выконваць правы жанчын, але неўзабаве сталі ўводзіць абмежаваньні. Ісламісты ліквідавалі міністэрства па справах жанчын, якое існавала 20 гадоў, абмежавалі доступ да школьнай адукацыі для дзяўчынак, забаранілі жанчынам займацца спортам, а тэлевядучых абавязалі насіць хіджаб. Ва ўрад, насуперак абяцаньням «Талібан», не ўвайшла ні адна жанчына.

Цяперашнія правілы ў адносінах да жанчын у Аўганістане трошкі мякчэйшыя за тыя меры, якія ўжываліся талібамі 20 гадоў таму — да ўводу войскаў ЗША. Тады «Талібан» поўнасьцю забараняў дзяўчынкам і жанчынам атрымліваць адукацыю за межамі базавай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG