Заходнеафрыканская дзяржава зазнае рэгулярныя напады джыхадыстаў, звязаных з тэрарыстычнымі групоўкамі «Ісламская дзяржава» і «Аль-Кайда».
З раніцы ў нядзелю ў краіне блякавалі доступ да інтэрнэту, перадае сэрвіс маніторынгу блякаваньняў NetBlocks. Паведамлялася, што прэзыдэнт арыштаваны, а ўрад страціў кантроль над сытуацыяй, але ўлады гэтую інфармацыю адмаўляюць.
Хваляваньні ў заходнеафрыканскай рэспубліцы адбываюцца на фоне рэгулярных няўдач уладаў у барацьбе з узброенымі джыхадыстамі. У краіне рэгулярна чыняцца масавыя забойствы. За апошнія шэсць гадоў ад нападаў ісламістаў загінулі тысячы жыхароў краіны, ня менш як мільёну прыйшлося пакінуць свае дамы. Праваабарончыя групы паведамляюць аб масавым гвалце і з боку вайскоўцаў.
Гэта суправаджаецца ростам у рэгіёне антыфранцускіх настрояў і заявамі аб неэфэктыўнасці разьмешчаных у краіне францускіх вайскоўцаў, — перадае францускі часопіс Le Point.
- У дзьвюх дзяржавах рэгіёну, — суседніх Малі і Гвінэі, — за апошнія паўтара года адбыліся пасьпяховыя вайсковыя перавароты. У абедзьвюх краінах пасля гэтага пачалі актыўную працу найміты з расейскай ПВК «Вагнэр».
- Паводле Le Point і францускай газеты Courrier International, у Буркіна-Фаса актыўна абмяркоўваецца магчымасьць прыцягненьня расейскіх наймітаў, але яно можа выклікаць рэзкую крытыку Парыжу.