Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы кіраўнік Паўночнаатлянтычнага блёку: NATO магло б прыняць у свае шэрагі Фінляндыю і Швэцыю за адну ноч


Андэрс Фог Расмусэн
Андэрс Фог Расмусэн

Пытаньне з уступленьнем у NATO Фінляндыі і Швэцыі магло б вырашыцца хутка, паколькі яны адпавядаюць неабходным для гэтага патрабаваньням. Такое меркаваньне выказаў у суботу фінскай тэлекампаніі «YLE» былы генэральны сакратар NATO Андэрс Фог Расмусэн.

«Калі б Фінляндыя і Швэцыя падалі заяўку на ўступленьне, мы маглі б вырашыць гэтае пытаньне за адну ноч. Вы маглі б стаць сябрамі арганізацыі ўжо на наступны дзень, бо вы адпавядаеце ўсім патрабаваным крытэрыям», — лічыць ён.

Дзейны генэральны сакратат NATO Енс Столтэнбэрг раней таксама паведамляў, што ўступленьне Швэцыі і Фінляндыі ў NATO можа прайсьці вельмі хутка, але толькі калі гэтыя краіны самі прымуць рашэньне далучыцца. Паводле яго, яны «адпавядаюць стандартам NATO практычна ва ўсіх сфэрах, у іх вельмі добра арганізаваныя і кіраваныя інстытуты абароны і бясьпекі» і яны «вельмі блізкія да NATO ў многіх аспэктах».

У пятніцу кіраўнік фінскага МЗС Пэка Хаавіста заявіў, што Фінляндыя пакуль што не абмяркоўвае з NATO ўступленьне ў шэрагі арганізацыі.

Раней прэзыдэнт Фінляндыі Саўлі Нііністэ зазначаў, што пазыцыя яго краіны ў сфэры вонкавай палітыкі і палітыкі бясьпекі застаецца стабільнай, гэта датычыць і захаваньня магчымасьці падаць заяўку на далучэньне да NATO, што пазначана таксама ў палітычным парадку дня фінскага ўраду. У сваёй навагодняй прамове фінскі лідэр адзначаў, што патрабаваньні па гарантыях бясьпекі, якія Расея ў сьнежні выставіла да ЗША і NATO, «супярэчаць эўрапейскаму парадку бясьпекі». Ён таксама падкрэсьліваў, што Фінляндыя «захоўвае магчымасьць падаць заяўку на ўступленьне ў NATO, калі вырашыць гэтак сама».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG