Экспэртка у цэнтральнаазіяцкім рэгіёне, журналістка і дакумэнталістка Шахіда Туляганава зь Лёндану гаворыць пра спробу дзяржаўнага перавароту, кланавую барацьбу за ўладу, фактар ісламістаў і магчымае ўмяшаньне звонку ў падзеі ў Казахстане. Экспэртка лічыць, што ня варта параўноўваць пратэсты ў Беларусі і Казахстане, а таксама тлумачыць, чаму сярод пратэстоўцаў практычна няма жанчын.