Пра гэта паведаміла выданьне «Медуза» са спасылкай на ўдзельнікаў Pussy Riot. Алёхіна і Штэйн патрабуюць, каб іх памясьцілі ў адну камэру.
Марыю Алёхіну з фэмінісцкага панк-гурту Pussy Riot затрымалі 16 сьнежня на выхадзе з кватэры ў Маскве. У той дзень актывістка пасьпела напісаць у Facebook, што прычынай стаў допіс пра Лукашэнку ад 2015 году ў атачэньні сымбалеў, падобных да свастык.
17 студзеня паводле рашэньня Цьвярскога раённага суду Масквы Алёхіну арыштавалі на 15 сутак па артыкуле аб прапагандзе нацысцкай сымболікі (частка 1 артыкула 20.3 КаАП РФ).
Алёхіна была пад хатнім арыштам па так званай «санітарнай справе» (акцыі ў падтрымку апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага, удзельнікаў якіх абвінавачваюць, сярод іншага, у парушэньні антыковідных абмежаваньняў).
16 сьнежня затрымалі і муніцыпальную дэпутатку Люсю Штэйн, яе таксама абвінавацілі ў дэманстраваньні нацысцкай сымболікі (гаворка ідзе пра пост за 2018 год) і 17 сьнежня асудзілі на 14 сутак адміністрацыйнага арышту.