Партал Zerkalo.io высьветліў, якія зьмены там могуць зьявіцца.
Новаўвядзеньні ў дыстанцыйнай працы:
- Чыноўнікі хочуць дазволіць працаўнікам пераходзіць на дыстанцыйны рэжым працы ня толькі на сталай аснове, але і часова.
- Галоўнае патрабаваньне пры другім варыянце — тэрмінам ня больш за 6 месяцаў у каляндарным годзе.
- Яшчэ адна прапанова — увесьці камбінаваны варыянт працы, гэта значыць працаваць па чарзе: дыстанцыйна і ў офісе. Такі тып графіку трэба будзе прапісаць у працоўнай дамове.
Раней у Мінпрацы заявілі, што ўзьнік запыт на зьмяшаную працу.
«Напрыклад, тры дні [чалавек працуе] у офісе і два дні — дыстанцыйна. Або паўдня выконвае свае функцыі ў офісе, а паўдня — дыстанцыйна. Адпаведныя пытаньні будуць адпрацоўвацца», — удакладняла міністар працы і сацабароны Ірына Касьцевіч.
А што яшчэ?
- Выходны для дыспансэрызацыі. Таксама магчыма ўвядзеньне аплатнага выходнага для праходжаньня дыспансэрызацыі. Работнік будзе атрымліваць за гэты дзень сярэдні заробак. «Колькасьць свабодных ад работы дзён будзе вызначацца ў залежнасьці ад узросту работніка», — растлумачылі ў Мінпрацы.
- Аплатны вольны дзень у тыдзень. Чыноўнікі таксама хочуць увесьці новаўвядзеньні для шматдзетных бацькоў, а таксама для тых, хто выхоўвае дзіця-інваліда. Мінпрацы хоча дазволіць такім работнікам на выбар браць адзін выходны ці скараціць працоўны дзень на гадзіну.
- Замест малака — грошы. Тым, хто заняты на шкодных і небясьпечных працах, мяркуюць дазволіць атрымліваць замест малака або раўнацэнных харчовых прадуктаў грашовую кампэнсацыю.