Ініцыятарам гэтых зьменаў выступіла лідарка кіеўскага руху «Зэ! Жанчыны» Яўгенія Кулеба. «Зэ! Жанчыны» — жаночае крыло прэзыдэнцкай партыі «Слуга народу», якое падтрымлівае жаночае лідэрства.
З гэтага часу ў дакумэнтацыі Кіеўскай рады будуць выкарыстоўвацца як словы «депутат», «мешканець», «громадянин», а таксама «депутатка», «мешканка» і «громадянка».
«Зэ! Жанчыны» падкрэсьліваюць, што «гэта першы ва Ўкраіне рэглямэнт з фэмінітывамі, і таму Кіеўская рада на гэты момант зьяўляецца самай прагрэсіўнай у краінеў пытаньнях гендэрнай роўнасьці».
У руху спадзяюцца, што такое рашэньне стане пазытыўным прыкладам для іншых сфэраў, а з часам фэмінітывы зьявацца і ў назвах прафэсіяў.
Фемінітывы (назоўнікі для абазначэньня асобаў жаночага полу) замацаваныя ў новым украінскім правапісе, які набуыў сілу 3 чэрвеня 2019 году.