Сярод тых, хто мае трапіць пад санкцыі, — міністар замежных спраў Ўладзімер Макей і дзяржаўная авіякампанія «Белавія».
Эўразьвяз таксама разглядае магчымасьць пашырыць эканамічныя санкцыі, уведзеныя ў ліпені. Пад новыя санкцыі можа трапіць беларускае дзяржаўнае страхаваньне.
8 лістапада старшыня Эўрапейскай камісіі Ўрсуля фон дэр Ляен зрабіла заяву пра сытуацыю з масавымі спробамі мігрантаў перайсьці мяжу Беларусі і Польшчы, у якой заклікала краіны Эўразьвязу «ўрэшце ўхваліць пашыраны рэжым санкцыяў супраць беларускіх уладаў, адказных за гэтыя атакі».
У заяве таксама гаворылася, што Эўразьвяз разгледзіць магчымасьць санкцый супраць авіяліній трэціх краін, які «актыўна займаюцца кантрабандай людзей».
Раней 8 лістапада тысячы мігрантаў прыйшлі да калючага дроту на мяжы Беларусі з Польшчай. Урад Польшчы заявіў, што прыводзіць свае войскі ў поўную баявую гатоўнасьць. 9 лістапада Польшча закрыла памежны пераход «Кузьніца», непадалёк ад якога сабраліся мігранты. Літва ад 0 гадзін 10 лістапада ўводзіць рэжым надзвычайнага становішча ў раёнах, памежных зь Беларусьсю.