Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крэмль: Заўтра Лукашэнка і Пуцін плянуюць зацьвердзіць 28 саюзных праграмаў


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін

Пра гэта паведамляе прэсавая служба Крамля.

На яе сайце адзначаецца, што 4 лістапада прэзыдэнт РФ возьме ўдзел у пасяджэньні Вышэйшага дзяржаўнага савету саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі, якое пройдзе ў фармаце відэаканфэрэнцыі.

«Плянуецца зацьвердзіць пакет важных інтэграцыйных дакумэнтаў: „Асноўныя напрамкі рэалізацыі палажэньняў дамовы аб стварэньні саюзнай дзяржавы на 2021–2023 гады“, якія ўключаюць 28 галіновых саюзных праграмаў, а таксама абноўленую Ваенную дактрыну і Канцэпцыю міграцыйнай палітыкі саюзнай дзяржавы», — паведамляе крамлёўская прэсавая служба.

Паводле яе, таксама заўтра Пуцін наведае анэксаваны Крым і ўскладзе ў Севастопалі кветкі да мэмарыяльнага комплексу, прысьвечанага заканчэньню грамадзянскай вайны ў Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG