Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праз санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі Google заблякаваў акаўнт і YouTube-канал Сьледчага камітэту


Афіцыйны Googlе-акаўнт і YouTube-канал Сьледчага камітэту заблякаваны з прычыны ўвядзеньня санкцый супраць шэрагу асобаў і арганізацый зь Беларусі, паведаміла афіцыйная прадстаўніца ведамства Юлія Ганчарова.

«Акаўнт Google адключаны ў адпаведнасьці з нашымі правіламі ў дачыненьні да абмежаваньня экспарту і прымяненьня санкцый, і ня можа быць адноўлены», — канстатавала ў сваім паведамленьні кампанія Google.

Удакладняецца, што разам з афіцыйным акаўнтам заблякаваны і прывязаны да яго вэрыфікаваны YouTube-канал ведамства з больш чым 23 тысячамі падпісчыкаў.

Канал зьмяшчаў відэаінфармацыю з афіцыйнымі заявамі прадстаўнікоў камітэту, відэасюжэты аб крымінальных справах ды іншыя матэрыялы, cказала Юлія Ганчарова.

Пры гэтым Сьледчы камітэт адзначыў, што афіцыйныя рэсурсы, у тым ліку сайт sk.gov.by, працуюць у штатным рэжыме і аўдыторыя «будзе своечасова атрымліваць інфармацыю аб дзейнасьці ведамства».

Дзяржаўнае агенцтва БелТА падала навіну пад загалоўкам «Свабода слова ў дзеяньні».

Тым часам з падачы афіцыйных ведамстваў заблякаваны доступ да дзясяткаў незалежных рэсурсаў, тэлеграм-каналаў і чатаў, многія прызнаныя «экстрэмісцкімі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG