Лаеўскі пра «карную апэрацыю» супраць адвакатаў
Ці застанецца Віктар Бабрыка і іншыя палітвязьні бяз права на абарону? Што азначаюць для абаронцаў палітвязьняў зьмены ў заканадаўствe аб адвакатуры, якія набылі моц 30 кастрычніка 2021 году? І чаму цяпер самім адвакатам патрэбна абарона? Пра гэта ды іншае ў этэры «Свабоды Premium» гаворым зь Дзьмітрыем Лаеўскім, якога выключылі з Калегіі адвакатаў праз два дні пасьля абвяшчэньня прысуду Віктару Бабарыку, якога ён абараняў.