Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У «справе БелаПАН» сьведкамі на допыт выклікаюць журналістаў агенцтва


Журналіст Павал Дабравольскі, архіўнае фота
Журналіст Павал Дабравольскі, архіўнае фота

Журналіста Паўла Дабравольскага выклікалі на допыт у Галоўнае ўпраўленьне ўнутраных спраў Менскага гарвыканкаму. Паводле папярэдняй інфармацыі, гэта зроблена ў рамках справы агенцтва БелаПАН.

«Калі допыт перадаручылі міліцыі, значыць, гэта на вашу карысьць. Відавочна, у Сьледчым камітэце зашываюцца з пратэставымі справамі, а міліцыянт, хутчэй за ўсё, ня ў курсе, будзе дапытваць фармальна, паводле шаблёну. Тым ня менш у рэдакцыі параілі ўзяць цёплыя шкарпэткі. Умеюць падбадзёрыць», — падзяліўся Павал Дабравольскі перад выхадам да сілавікоў.

У справе БелаПАН сёлета ў жніўні праваахоўнікі затрымалі галоўную рэдактарку інфармацыйнай кампаніі Ірыну Леўшыну і былога кіраўніка Дзьмітрыя Наважылава. Абаіх вінавацяць і фінасавых парушэньнях, іншыя супрацоўнікі праходзяць сьведкамі.

18 кастрычніка ў Ірыны Леўшынай і Дзьмітрыя Наважылава заканчваліся два месяцы ўтрыманьня пад вартай, аднак напярэдадні меркаванага выхаду на волю тэрміны зноў падоўжылі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG