Пра гэта намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач заявіў у эфіры польскага тэлеканалу TVP ІNFO.
«Тое, што адбываецца ў Беларусі, знаходзіцца альбо пад кантролем, альбо нават адбываецца з ініцыятывы Крамля, — заявіў Марцін Пшыдач. — Гэта відавочна ў вайсковым сэнсе. Гэта адзін арганізм, які знаходзіцца ў цесным саюзе».
Марцін Пшыдач зазначыў, што Расея хоча тэставаць згуртаванасьць Эўрапейскага Зьвязу і NATO, праверыць іх магчымую рэакцыю і разыграць унутраныя канфлікты ў Польшчы.
Толькі за ўчора польскія памежнікі зафіксавалі 434 спробы незаконнага перасячэньня мяжы зь Беларусьсю. Пра гэта паведамлялася ў афіцыйным твітэр-акаўнце польскага памежнага ведамства.