Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апублікавана «Дасье Пандоры», у Кіеве прайшоў марш памяці Андрэя Зельцара. Найважнейшае за 3 кастрычніка


Марш памяці Андрэя Зельцара ў Кіеве, 3 кастрычніка 2021
Марш памяці Андрэя Зельцара ў Кіеве, 3 кастрычніка 2021

Падзеі дня 3 кастрычніка.

Расьсьледаваньне журналістаў зь Міжнароднага кансорцыюму журналістаў-расьсьледнікаў (ICIJ) расказвае, як палітыкі і бізнэсоўцы выкарыстоўваюць падатковыя гавані. Сярод фігурантаў — прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.

У сталіцы Ўкраіны некалькі дзясяткаў чалавек прайшлі маршам, каб ушанаваць памяць Андрэя Зельцара, загінулага ад кулі супрацоўніка беларускага КДБ.

Мэр Парыжу і палітычная дзяячка Ан Ідальго накіравала ліст у падтрымку кіраўніка Праваабарончага цэнтру «Вясна» і ганаровага грамадзяніна сталіцы Францыі Алеся Бяляцкага.

«Беларуская акадэмія», якая адкрылася сёлета на пачатку году і працуе дыстанцыйна ў партнэрстве з трыма навучальнымі ўстановамі Польшчы, атрымала афіцыйны дазвол на беларускамоўнае навучаньне.

Саліст Нацыянальнага тэатру опэры і балету Павал Пятроў сышоў з калектыву разам з жонкай. Тэатар працягвае губляць сваіх найлепшых прадстаўнікоў, вядомых далёка па-за межамі Беларусі.

Маці Мікіты Залатарова — падлетка з эпілепсіяй, які ўтрымліваецца ў бабруйскай калёніі, не пусьцілі да яго на спатканьне і не прынялі для яго перадачу.

У Нямеччыне затрымалі беларуса, які перавозіў 41 мігранта з Іраку і Сырыі. Сярод нелегалаў былі жанчына і двое дзяцей.

Уладзімір Зяленскі лічыць, што апэрацыю з «вагнэраўцамі», якіх летась затрымалі ў Беларусі, праводзілі расейскія спэцслужбы.

Колькасьць крымінальных справаў за пратэсты ў краіне пераваліла за 5 тысяч. Глядзім, наколькі гэта шмат.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG