Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей абвінаваціў ААН, што арганізацыя фінансавала пратэсты ў Беларусі; парлямэнцкія выбары ў Нямеччыне. Найважнейшае за 26 верасьня


Парлямэнцкія выбары ў Нямеччыне, 26 верасьня 2021
Парлямэнцкія выбары ў Нямеччыне, 26 верасьня 2021

Падзеі 26 верасьня

У Нямеччыне прайшлі парлямэнцкія выбары

Кіраўнік МЗС Уладзімір Макей сустрэўся з генэральным сакратаром ААН Антоніу Гутэрышам. Падчас размовы беларускі міністар заявіў аб датычнасьці прадстаўнікоў ААН у Беларусі да фінансаваньня пратэстаў

Затрыманыя 22 і 23 верасьня страйкамаўцы і супрацоўнікі заводаў дагэтуль утрымліваюцца ў СІЗА КДБ і гомельскім СІЗА № 3

«Усе цяжкія выпадкі COVID-19 (пацыенты на апаратах ШВЛ і якія маюць патрэбу ў інтэнсіўнай тэрапіі) — гэта непрышчэпленыя ад каранавірусу» — міністар здароўя Піневіч

На 56-м годзе жыцьця памёр знакаміты беларускі футбаліст Сяргей Герасімец

26 верасьня, на 55 дзень пасьля забойства, адбылося пахаваньне кіраўніка Беларускага дому ва Ўкраіне Віталя Шышова

У сям’і мігрантаў, якая жыве ў цэнтры прыёму ўцекачоў у Літве, памерла дзіця

Сёньня, 26 верасьня, закончыўся чатырохдзённы міжнародны кніжны фэстываль і кірмаш у Празе. Адным з найбольш яскравых пунктаў насычанай праграмы фэстывалю была сэрыя сустрэч зь беларускімі пісьменьнікамі і журналістамі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG