Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка знайшоў «шпіёнаў» на прадпрыемствах. Найважнейшае за 23 верасьня


Большасьць удзельнікаў страйку, затрыманыя ў апошнія дні - супрацоўнікі прадпрыемства "Гродно-Азот"
Большасьць удзельнікаў страйку, затрыманыя ў апошнія дні - супрацоўнікі прадпрыемства "Гродно-Азот"

Падзеі 23 верасьня

Лукашэнка паведаміў пра затрыманьне «шпіёнаў», якія нібыта інфармуюць «калектыўны Захад» пра спробы абысьці санкцыі

Сілавікі за апошнія дні затрымалі паўтара дзясятка рабочых — удзельнікаў страйку

Міністар замежных справаў Фінляндыі паведаміў беларускаму калегу, што Хэльсынкі гатовыя ўзяць удзел ва ўрэгуляваньні беларускага крызісу ў рамках плятформы АБСЭ

Свабода сочыць за асноўнымі падзеямі ў судах Беларусі, дзе выносяць выракі грамадзянам паводле адміністрацыйных і крымінальных артыкулаў за пратэставыя дзеяньні

Па стане на 23 верасьня 671 чалавек у Беларусі прызнаны палітычным вязьнем

Пра затрыманьне ўдзельнікаў «экстрэмісцкай ячэйкі» ў Віцебску паведаміў тэлеграм-канал МУС

На аўдыёзапісе перад 9 жніўня 2020 міліцыянты гавораць, што пачнуць біць людзей у цэнтры Менску амаль адразу пасьля пачатку іх збору

Cалігорскае выданьне «Лидер-пресс» з 1 кастрычніка цалкам прыпыняе дзейнасьць

Патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Веніямін выступіў з адмысловым зваротам з нагоды павялічэньня выпадкаў захворваньня на каранавірусную інфэкцыю

Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю падоўжыла рэгуляваньне цэн на сацыяльна значныя тавары да 31 сьнежня

З пачаткам апошняй дэкады верасьня ў Беларусі стартаваў ацяпляльны сэзон

Акруговая пракуратура Польшчы зьмяніла статус Паўла Латушкі ў расьсьледаваньні са сьведкі на пацярпелага

Сёньня ў Празе пачаўся чатырохдзённы міжнародны кніжны кірмаш і фэстываль Svět knihy 2021. У ім удзельнічае прадстаўнічая група пісьменьнікаў зь Беларусі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG