Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ і распараджэньне, у адпаведнасьці зь якімі шэраг кіраўнікоў і супрацоўнікаў розных установаў ўзнагароджаныя мэдалём «За працоўныя заслугі» за «значны ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на абарону сувэрэнітэту, забесьпячэньне стабільнасьці і бясьпекі Рэспублікі Беларусь, кансалідацыю беларускага грамадзтва».
Мэдаль «За працоўныя заслугі» далі дэкану факультэту філязофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага унівэрсыэту Вадзіму Гігіну, кіраўніку Аналітычнага цэнтру EcooM, член праўленьня грамадзкага аб’яднаньня «Саюз пісьменьнікаў Беларусі» Сяргею Мусіенку, дырэктару інфармацыйна-асьветніцкай установы «Актуальная канцэпцыя» Аляксандру Шпакоўскаму.
Апрача таго Лукашэнка абвясьціў падзяку старшаму навуковаму супрацоўніку аддзелу ўнутрыпалітычнага аналізу кіраваньня ўнутранай палітыкі Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Аляксею Аўдоніну, палітолягу, дырэктару таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Гарадзкі цэнтар перакладаў» Вадзіму Баравіку, навуковаму супрацоўніку дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут філязофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» Аляксею Дзерману.