Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер-міністар Польшчы: Мігранцкі крызіс – гэта сцэнар, напісаны ў Менску і Маскве


Польскія памежнікі ставяць загароду з калючага дроту на мяжы зь Беларусьсю, жнівень 2021
Польскія памежнікі ставяць загароду з калючага дроту на мяжы зь Беларусьсю, жнівень 2021

Матэвуш Маравецкі, кіраўнік польскага ўраду, заявіў 20 верасьня, што масавым наплывам мігрантаў, якія спрабуюць зь Беларусі нелегальна перасекчы мяжу Польшчы, кіруюць зь Менску і Масквы.

Матэвуш Маравецкі выступіў на прэс-канфэрэнцыі разам зь міністрам унутраных спраў Марыюшам Камінскім і камэндантам Памежнай варты Польшчы Тадэвушам Прагам пасьля нарады на тэму мігранцкага крызісу на мяжы зь Беларусьсю.

«Мы маем справу з сытуацыямі, якія азначаюць арганізаваную акцыю Лукашэнкі для дэстабілізацыі сытуацыі на мяжы, — сказаў Маравецкі. — У верасьні было больш за 4 тысячы спробаў незаконнага перасячэньня мяжы. Гэта масавая акцыя, добра адрэжысаваная ў Менску і Маскве».

«У нас ёсьць запісы зь бесьпілотнікаў, мы ўпэўненыя, што людзей з тэрыторыі Беларусі перавозяць на памежныя заставы беларускай памежнай службы. Там яны праходзяць інструктаж і перавозяцца да польскай мяжы», — адзначыў Маравецкі. І дадаў: «Гэта акцыя, якой кіруюць з Масквы. Відаць, што ёсьць шмат рашучасьці».

Кіраўнік МУС Польшчы Марыюш Камінскі нагадаў падчас прэс-канфэрэнцыі, што беларускія ўлады прынялі рашэньне аб бязьвізавым рэжыме з такімі краінамі, як Пакістан, Ярданія і Эгіпет. «Гэта вялізныя рэзэрвуары ўцекачоў, людзей, якія шукаюць лепшага жыцьця ў сьвеце. Гэта можа азначаць, што будуць прыцягнутыя (сюды. – РС) дзясяткі, сотні тысяч», – дадаў ён.

  • 19 верасьня стала вядома пра трупы на польска-беларускай мяжы. Цела грамадзянкі Іраку знайшлі беларускія памежнікі, целы трох мужчын — польскія памежнікі. Праўдападобна, прычынай іх сьмерцяў стала пераахаладжэньне.
  • Памежная варта Польшчы паведаміла таксама, што 19 верасьня выратавала з балота каля ракі Супрасьль васьмёх мігрантаў, якія спрабавалі парушыць дзяржаўную мяжу краіны з боку Беларусі. Сярод іх 5 мужчын і 3 жанчыны.
  • У суботу, 18 верасьня, польскія памежнікі не пусьцілі ў краіну 324 мігрантаў з боку Беларусі — гэта рэкордная колькасьць ад пачатку году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG