«Сэнатар Мані Пакʼяо афіцыйна прымае вылучэньне ад фракцыі «Філіпінскай дэмакратычнай партыі — Улада народу»(PDP-Laban), якую ён узначальвае, у якасьці кандыдата ў прэзыдэнты на выбарах 2022 году», — гаворыцца ў паведамленьні тэлеканалу ў Twitter.
У актыве баксёра 62 перамогі (39 — накаўтам) на прафэсійным рынгу. Пак’яо займае пасаду сэнатара з 2016 году.
У верасьні таксама паведамлялася, што прэзыдэнт Філіпінаў Радрыга Дутэртэ афіцыйна вылучаны ў сераду кандыдатам у віцэ-прэзыдэнты краіны на выбарах 2022 году.