Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча заявіла, што з кастрычніка 2022 году перастане купляць расейскі газ


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Польшча з кастрычніка 2022 году рыхтуецца прымаць газ па трубаправодзе Baltic Pipe.

Пра будучае спыненьне супрацы з расейскай кампаніяй сказаў прадстаўнік польскага ўраду ў пытаньнях стратэгічнай энэргетычнай інфраструктуры Пётар Наімскі, інфармуе Польскае радыё са спасылкай на эфір радыё Siódma9.

Наімскі адзначыў, што, адмаўляючыся ад вугалю, Польшча будзе часткова замяняць яго газам — у выніку спажываньне газу ў краіне да пачатку 2030-х гг. вырасьце прыкладна на 50%.

Кантракт з «Газпромам» налета завяршаецца, падаўжаць яго Польшча ня будзе. Дзякуючы новаму трубаправоду краіна стане «цалкам незалежнай ад расейскіх паставак», — сказаў Пётар Наімскі.

Таксама ён пацьвердзіў, што будаўнікам Baltic Pipe удалося вырашыць ранейшыя праблемы з экалёгіяй з тымі, хто быў занепакоены імі. Таму трубаправод маюць дабудаваць у час, у кастрычніку 2022 году.

Baltic Pipe — стратэгічны праект, які павінен стварыць новы маршрут паставак прыроднага газу з Нарвэгіі на рынкі Даніі і Польшчы і для канчатковых спажыўцоў у суседніх краінах. Газаправод зможа транспартаваць 10 мільярдаў кубамэтраў прыроднага газу штогод у Польшчу і 3 мільярды кубамэтраў з Польшчы ў Данію. Інвэстары-апэратары перадачы: дацкая Energinet і польская Gaz-System.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG