Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Легендарная шахматыстка падала пазоў супраць Netflix на $5 млн


Нона Гапрындашвілі
Нона Гапрындашвілі

Легендарная грузінская шахматыстка Нона Гапрындашвілі падала ў суд на Netflix, — пра гэта паведамляе The New York Times.

Справа тычыцца міні-сэрыялу Netflix «Гамбіт каралевы». Згодна з пазовам, у адным з эпізодаў тэлесэрыялу была агучана няправільная інфармацыя аб кар’ерных дасягненьнях Ноны Гапрындашвілі. У прыватнасьці, у сэрыяле гаворыцца, што Гапрындашвілі ніколі не гуляла супраць мужчын, што ёсьць хлусьнёй.

У пазове сьцьвярджаецца, што ў эпізодзе сэрыялу «Гамбіт каралевы» апісаныя падзеі 1968 году. Да таго часу Гапрындашвілі правяла матчы як мінімум з 59 шахматыстамі-мужчынамі, у тым ліку з 10 гросмайстрамі.

«Netflix нахабна і сьвядома хлусіў пра дасягненьні Гапрындашвілі з мэтай стварыць уражаньне, быццам яго выдуманая гераіня здолела зрабіць тое, чаго не зрабіла ніводная іншая жанчына, у тым ліку Гапрындашвілі», — сказана ў судовых дакумэнтах.

У пазове таксама сьцьвярджаецца, што Netflix яшчэ больш абразіў Нону Гапрындашвілі, калі прадставіў яе як расейскую шахматыстку, нягледзячы на тое, што Грузія ўсё яшчэ змагаецца з расейскай агрэсіяй.

Адвакаты Ноны Гапрындашвілі патрабуюць ад Netflix ня менш за пяць мільёнаў даляраў у якасьці кампэнсацыі шкоды.

Нону Гапрындашвілі ў пазове супраць Netflix прадстаўляе група амэрыканскіх і грузінскіх юрыстаў, паведамляе грузінская публічная тэлевізія.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG