Пра гэта паведамляе «Голас Амэрыкі», адзначаючы, што ўрад даручыў будаўніцтва першай сэкцыі памежнай загароды дзяржаўнай энэргетычнай кампаніі EPSO-G. Кошт складзе 36 мільёнаў эўра.
Прадстаўнік EPSO-G паведаміў, што канструкцыя вышынёй 4 мэтры будзе завершаная калючым дротам, а яшчэ шэсьць дадатковых маткоў калючага дроту будуць разьмешчаныя ў выглядзе піраміды паміж мяжой і загародай.
Астатнія 400 км загароды маюць дабудаваць да верасьня 2022 году, пры гэтым участкі, дзе ёсьць рэкі і азёры, абгароджваць ня будуць. Агульная працягласьць мяжы — 670 км.
У гэтым годзе ў Літву прыбылі больш за 4100 мігрантаў, у асноўным з краін Блізкага Усходу і Азіі, што выклікала рознагалосьсі паміж Эўразьвязам і Беларусьсю.
Тым часам Эвэліна Гудзінскайце, дырэктарка дэпартамэнту міграцыі пры МУС Літвы, заявіла 13 верасьня, што ніводзін са зваротаў нелегальных мігрантаў з краін Азіі і Афрыкі, якія праніклі ў Літву на працягу апошніх месяцаў з тэрыторыі Беларусі, да гэтага часу задаволены ня быў. Паводле яе ацэнкі, разьлічваць на атрыманьне прытулку могуць ня больш за 3% з больш як 4 тысяч згаданых мігрантаў.