Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Нямеччыны назваў сытуацыю ў Беларусі «ганебнай плямай пасярод Эўропы»


Гайка Маас
Гайка Маас

Міністры замежных спраў Нямеччыны, Польшчы і Францыі Гайка Маас, Зьбігнеў Раў і Жан-Іў Ле Дрыян пацьвердзілі адзіны курс трох краінаў у дачыненьні да кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі

«Сытуацыя ў Беларусі застаецца ганебнай плямай пасярод Эўропы. Лукашэнка спрабуе ўсталяваць у краіне могілкавы спакой, але мы ня маем намеру глядзець на гэта склаўшы рукі», — сказаў Маас пасьля сустрэчы ў нямецкім Ваймары ў пятніцу, 10 верасьня.

Пра гэта паведамляе DW.

Нямецкі міністар таксама асудзіў «абсалютна непрымальнае выкарыстаньне бязьвінных уцекачоў на зьнешніх межах Эўразьвязу». Урады Польшчы, Літвы і Латвіі абвінавачваюць Лукашэнку ў арганізаванай адпраўцы бежанцаў на мяжу ЭЗ. Кіраўнік МЗС Польшчы Зьбігнеў Раў на сустрэчы ў Ваймары заклікаў да згуртаванасьці і скаардынаваных дзеяньняў. «На фоне крызісу важна праяўляць салідарнасьць», — падкрэсьліў ён.

Паводле Раў, Польшча з занепакоенасьцю сочыць за сытуацыяй у грамадзянскай супольнасьці Беларусі і спробамі дамагчыся абсалютнай цэнтралізацыі ўлады ў гэтай краіне. Кіраўнік МЗС Францыі Ле Дрыян таксама падкрэсьліў важнасьць супрацоўніцтва ў палітыцы ў дачыненьні да Беларусі.

Сустрэча трох міністраў праходзіла ў горадзе Ваймары, дзе ў 1991 годзе тагачасныя кіраўнікі МЗС Нямеччыны, Францыі і Польшчы Ганс-Дытрых Геншар, Ралян Дзюма і Кшыштаф Скубішэўскі стварылі так званы Ваймарскі трохкутнік, каб пераадолець падзел у Эўропе і зьяднаць тры дзяржавы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG