Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Давер украінцаў да Лукашэнкі імкліва зьніжаецца. Горш ва Ўкраіне ставяцца толькі да Пуціна


Флэшмоб ва Ўкраіне супраць прыезду Аляксандра Лукашэнкі на футбол, 2012 год. Архіўнае фота
Флэшмоб ва Ўкраіне супраць прыезду Аляксандра Лукашэнкі на футбол, 2012 год. Архіўнае фота

Грамадзяне Ўкраіны рэзка зьмянілі сваё стаўленьне да Аляксандра Лукашэнкі, які да 2019 году зьяўляўся лідэрам сымпатый сярод кіраўнікоў замежных дзяржаў.

Паводле сацыялягічнага апытаньня, праведзенага кампаніяй «Рэйтынг», цяпер 59% апытаных украінцаў нэгатыўна ставяцца да Аляксандра Лукашэнкі і 34% — пазытыўна.

«За апошні год стаўленьне да Аляксандра Лукашэнкі пагоршылася з 45% да 34%, а за апошнія два гады — удвая, з 67% да 34%», — адзначаюць сацыёлягі.

Горш украінцы ставяцца толькі да расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна: 81% — нэгатыўна і 15% — пазытыўна.

Сярод тых, каму падабаецца Аляксандар Лукашэнка, 69% прыхільнікаў украінскай партыі «Апазыцыйная плятформа „За жыцьцё“» (лідэр — кум расейскага прэзыдэнта Віктар Медзьвядчук), 34% — партыі «Бацькаўшчына» (лідэр Юлія Цімашэнка), 25% — «Слуга народу» (праўладная), 25% — «Сіла і гонар» (лідэр — Ігар Сьмяшко), 20% — «Голас» (Кіра Рудык) і 10% — «Эўрапейская салідарнасьць» (Пятро Парашэнка).

Лідэрства ў рэйтынгу сымпатый сярод украінцаў утрымлівае канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель (73% станоўча і 19% адмоўна). На другім месцы — прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн (64% і 19%), на трэцім — прэзыдэнт Францыі Мануэль Макрон (57% і 19%), на чацьвёртым — прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда (54% і 10%).

Шматгадовае лідэрства ў даверы грамадзян Украіны Аляксандар Лукашэнка страціў летась, пасьля жорсткага разгону акцый пратэсту, якія пачаліся супраць фальсыфікацыі вынікаў выбраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG