Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Матч жаночых гандбольных зборных Беларусі і Нямеччыны перанесьлі зь Менску


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сустрэча адбору да чэмпіянату Эўропы-2022 пройдзе ў нямецкім Трыры.

Гульню перанесьлі зь Беларусі ў Нямеччыну пасьля кансультацый паміж Эўрапейскай гандбольнай фэдэрацыяй (EHF) і нацыянальнымі фэдэрацыямі дзьвюх краін, інфармуе Нямецкі гандбольны зьвяз.

Перашкодай для правядзеньня матчу жаночых камандаў у кваліфікацыі да чэмпіянату Эўропы 2022 году стала адсутнасьць авіязносін паміж краінамі ЭЗ і Беларусьсю з прычыны санкцый за прымусовую пасадку самалёта Ryanair у Менску.

Каманды мелі сустрэцца ў Менску 10 кастрычніка. Аднак гэты паядынак пройдзе ў нямецкім горадзе Трыр. Другая сустрэча супернікаў у кваліфікацыйнай групе, заплянаваная на 23-24 красавіка, папярэдне плянуецца ў Беларусі, але фактычна адбудзецца толькі ў выпадку разьвязаньня арганізацыйных праблем, якія мае беларускі бок сёньня.

Жаночая зборная Беларусі ў гандболе, акрамя Нямеччыны, згуляе ў адной групе з камандамі Нідэрляндаў і Грэцыі. Для выхаду на чэмпіянат Эўропы беларускам трэба заняць 1-е або 2-е месца ў групе. Фінальная частка чэмпіянату Эўропы пройдзе ў лістападзе 2022 году адразу ў трох краінах — Паўночнай Македоніі, Славеніі і Чарнагорыі.

Наступствы дзеяньняў афіцыйнага Менску для беларускага спорту

Праз палітычную нестабільнасьць, масавы перасьлед удзельнікаў мірных акцый пратэсту і санкцый, якія сталі наступствамі гэтага, у Беларусі забралі права на правядзеньне чэмпіянатаў сьвету ў хакеі, сучасным пяціборстве, паўэрліфтынгу, спартовай хадзе, чэмпіянату Эўропы ў велатрэку, а таксама этапу Кубка сьвету ў біятлёне.

Мужчынская зборная Беларусі ў футболе вымушаная прымаць супернікаў у расейскай Казані, за 1350 км ад дому, беларускія футбольныя клюбы праводзілі матчы эўрапейскіх кубкаў у грузінскім Батумі ды іншых замежных гарадах.

8 верасьня Міжнародная фэдэрацыя хакею IIHF дыскваліфікавала кіраўніка Фэдэрацыі хакею Беларусі Дзьмітрыя Баскава, які парушыў кодэкс паводзінаў фэдэрацыі. Яго адхілілі ад нацыянальных і міжнародных спаборніцтваў на 5 гадоў і заявілі, што калі ФХБ не падначаліцца рашэньню, расьсьледаваньне чакае ўжо яе саму. Баскава лічаць датычным да забойства Рамана Бандарэнкі ў менскім двары ў 2020 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG