Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ просіць суд накласьці на Польшчу фінансавыя санкцыі за судовую рэформу


Эўрапейская камісія папрасіла Вярхоўны суд ЭЗ накласьці фінансавыя санкцыі на Польшчу за неадназначныя крокі ў судовай рэформе.

У заяве Эўракамісіі ад 7 верасьня гаворыцца, што Варшава не прыняла «неабходныя меры для поўнага выкананьня» раней вынесенага Эўрапейскім судом рашэньня адносна палаты Вярхоўнага суда Польшчы, якая займаецца прыцягненьнем судзьдзяў да дысцыплінарнай адказнасьці.

У жніўні польскі ўрад заяўляў, што адпаведная палата будзе ліквідаваная. Абяцаньне прагучала пасьля таго, як у ліпені Эўрапейскі суд прыйшоў да высновы, што гэтая палата можа выкарыстоўвацца «для палітычнага кантролю над судовымі рашэньнямі або ціску на судзьдзяў».

«Я заўсёды казаў, што Камісія не вагаючыся прыме ўсе неабходныя меры для забесьпячэньня поўнага прымяненьня заканадаўства ЭЗ», — адзначыў камісар ЭЗ па пытаньнях юстыцыі Дыд'е Рэйндэрс.

  • Закон Польшчы, які ўступіў у сілу ў лютым 2020 году, не дазваляе судзьдзям перадаваць пытаньні права ў Эўрапейскі суд і стварае спэцыяльны орган, Дысцыплінарную палату Вярхоўнага суду, якая кіруе судзьдзямі без уліку заканадаўства Эўразьвязу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG