Акрамя закрыцьця БАЖ, прэсавы сакратар дыпляматычнай службы Эўразьвязу Пэтэр Стана згадаў у сваёй заяве, што сярод 649 беларусаў, прызнаных палітвязьнямі, знаходзяцца 27 супрацоўнікаў СМІ. Ён таксама адзначыў судовы перасьлед журналістаў Tut.by.
«ЭЗ працягвае падтрымліваць народ Беларусі і будзе працягваць падтрымліваць беларускую грамадзянскую супольнасьць, у тым ліку незалежныя і свабодныя СМІ», — дадаў Пэтэр Стана.