Беларус Ігар Бокі выйграў фінальны заплыў на 200 м комплексным плаваньнем з сусьветным рэкордам — 2 хвіліны 02,70 сэкундаў.
Плывец выступае ў клясе S13 — для спартоўцаў з дрэнным зрокам.
Раней ён перамог у дысцыплінах 50 і 400 м вольным стылем, 100 м батэрфляем і 100 м на сьпіне.
Для беларускай каманды гэта ўжо сёмая ўзнагарода Паралімпіяды ў Токіё.
Ігар Бокі — падпісант «праўладнага» ліста беларускіх спартоўцаў.