Прэс-служба МАК паведаміла пра сьмерць былога прэзыдэнта ўвечары 29 жніўня. Жак Роге быў 8-м кіраўніком камітэту, узначальваў МАК з 2001-га па 2013 год. Пасьля гэтага ён стаў ганаровым прэзыдэнтам.
Роге быў артапэдам у сфэры спартовай мэдыцыны. Ён займаўся рознымі відамі спорту: быў чэмпіёнам Бэльгіі ў рэгбі, 16-разовым чэмпіёнам Бэльгіі і чэмпіёнам сьвету ў ветразевым спорце. Удзельнічаў у Алімпіядах у гэтым відзе спорту ў 1968, 1972 і 1976 гг.
Пасьля Роге ўзначальваў Бэльгійскі і Эўрапейскі алімпійскія камітэты, а затым ужо прыйшоў у МАК.
У наступныя пяць дзён каля ўсіх офісаў арганізацый, зьвязаных з МАК, будуць прыспушчаныя сьцягі ў памяць аб Жаку Роге.