У катэгорыі S13 (спартоўцы з кепскім зрокам) на дыстанцыі 50 м вольным стылем Ігар Бокі праплыў дыстанцыю за 23,21 сек, інфармуе БелТА.
Гэты вынік усяго на 0,01 сэкунды горшы за сусьветны рэкорд, які ў 2015 годзе якраз усталяваў сам бабруйчанін.
Раней беларус заваяваў залатыя ўзнагароды ў Токіё ў заплывах 300 мэтраў вольным стылем, 100 мэтраў батэрфляем і 100 мэтраў на сьпіне.
У асабістай скарбонцы Бокія ўжо 15 залатых мэдалёў Паралімпійскіх гульняў: ужо 4 з Токіё-2020, 6 з Рыё-дэ-Жанэйра—2016 і яшчэ 5 — зь Лёндану—2012.
Ігар Бокі — падпісант ліста ў падтрымку Лукашэнкі.