Лінкі ўнівэрсальнага доступу

WSJ: ЦРУ і вайскоўцы праводзяць сакрэтныя апэрацыі для эвакуацыі людзей з Кабулу


Кабульскі аэрапорт, 25 жніўня 2021
Кабульскі аэрапорт, 25 жніўня 2021

Газэта паведаміла, што амэрыканцаў, уладальнікаў грын-картаў і некаторых афганцаў вывозяць на вайсковых верталётах.

ЦРУ і амэрыканскія вайскоўцы праводзяць апэрацыі па эвакуацыі амэрыканскіх грамадзян з Афганістану з выкарыстаньнем верталётаў і наземных войскаў, паведамляе «Голас Амэрыкі» са спасылкай на газэту Wall Street Journal.

Спасылаючыся на неназваных чыноўнікаў, газэта піша, што на днях ЦРУ пачало тайныя апэрацыі для выратаваньня амэрыканцаў у Кабуле і яго ваколіцах.

У місіях, якія праводзяцца пад кантролем ЦРУ, выкарыстоўваюцца вайсковыя верталёты, гаворыцца ў публікацыі.

Крыніца газэты ў Кангрэсе, знаёмая з ходам эвакуацыі, заявіла, што амэрыканскія войскі ўваходзілі ў Кабул у рамках сумесных місій з замежнымі саюзьнікамі, уключаючы Вялікую Брытанію і Францыю.

Яны накіроўваліся ў пэўныя месцы, адкуль забіралі грамадзян гэтых краін, уладальнікаў віду на жыхарства ў ЗША, а таксама афганцаў, якім былі выдадзены спэцыяльныя візы за дапамогу амэрыканскім вайскоўцам, паведаміла Wall Street Journal.

Паветраныя і наземныя апэрацыі лічацца небясьпечнымі ў абставінах, якія склаліся, у той час як ЗША пачалі аддаваць прыярытэт эвакуацыі амэрыканцаў, а не афганцаў з груп рызыкі, паведаміла газэта.

Пэнтагон заявіў, што ён каардынуе намаганьні для гарантаваньня бясьпекі аэрапорту з «Талібанам», але невядома, ці ўключаюць гэтыя дыскусіі згаданыя апэрацыі, піша Wall Street Journal.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG