Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо пяць беларусаў памерлі, атруціўшыся алькаголем у Карэліі


У шпіталі памёр пяты з васьмі жыхароў Беларусі, якія атруціліся сурагатным алькаголем у Карэліі, паведамляе ТАСС.

«Лябараторныя досьледы ва ўсіх шпіталізаваных пацьвердзілі наяўнасьць у крыві мэтанолу, што сьведчыць пра ўжываньне вадкасьці з таксычным рэчывам — мэтылавым сьпіртам», — расказалі ў Міністэрстве аховы здароўя Карэліі.

Яшчэ трое пацярпелых застаюцца ў стацыянарах, іх стан здавальняючы.

У Расеі распачалі крымінальную справу за «збыт тавараў і прадукцыі, якія не адпавядаюць патрабаваньням бясьпекі жыцьця і здароўя спажыўцоў, што пацягнула па неасьцярожнасьці сьмерць дзьвюх або больш асобаў». За гэта прадугледжваецца да 10 гадоў пазбаўленьня волі.

Паводле сьледчых, алькаголь, якім атруціліся жыхары Беларусі, быў набыты за межамі Карэліі.

  • 22 жніўня восем грамадзян Беларусі атруціліся сурагатным алькаголем у Пудоскім раёне расейскай рэспублікі Карэлія. Паводле начальніка аддзелу надзвычайных сытуацый Пудоскага раёну Віктара Легастова, усе беларусы працавалі на падрадзе ў «Россетях», прыбіралі кустоўе пад лініямі электраперадач.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG