Першае месца ў рэйтынгу WTA займае аўстралійка Эшлі Барці з 10 185 ачкамі. У Арыны Сабаленкі 7010 пунктаў, Наомі Осака мае 6666 балаў.
Як Сабаленка, так і Осака няўдала выступілі на папярэднім турніры WTA у Цынцынаці (Сабаленка вылецела ў 1/16 фінала, Осака — у ⅛), аднак рэйтынг складаецца па выніках турніраў цягам апошніх 52 тыдняў.
Наомі Осака, якая год таму выходзіла ў фінал гэтага турніру і не згуляла ў ім праз траўму, цяпер страціла леташнія балы, што і дазволіла беларусцы апярэдзіць японку.
Арына Сабаленка падпісала «праўладны» ліст беларускіх спартоўцаў.