Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выведка ЗША не прадбачыла імклівага развалу афганскай арміі


Сядзіба Пэнтагону
Сядзіба Пэнтагону

Амэрыканская выведка ў сваіх ацэнках не прадбачыла такога імклівага развалу афганскіх узброеных сіл, і цяпер ЗША маюць абмежаваныя магчымасьці для аказаньня дапамогі саюзьнікам, пакінутым у Кабуле, паведамілі прадстаўнікі вышэйшага кіраўніцтва Пэнтагона.

«Я ня ведаю ніводнага дакладу, у якім прадказвалася б, што сілы бясьпекі колькасьцю 300 тысяч чалавек выпарацца за 11 дзён», — заявіў кіраўнік Аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў генэрал Марк Мілі на сумеснай прэс-канфэрэнцыі зь міністрам абароны ЗША Лойдам Осьцінам.

Адказваючы на пытаньне, што могуць зрабіць ЗША, каб дапамагчы тысячам саюзьнікаў з афганскіх грамадзян, якія хочуць эвакуавацца, але ня могуць трапіць у аэрапорт праз блокпасты і пагрозы «Талібану», Осьцін даў зразумець, што ЗША галоўным чынам разьлічваюць на перамовы з групоўкай баявікоў пра тое, каб прапусьціць людзей з патрэбнымі дакумэнтамі.

«У цяперашні час у мяне няма магчымасьці выйсьці і пашырыць апэрацыі ў Кабуле. У нас няма магчымасьці выйсьці і сабраць вялікую колькасьць людзей, — сказаў Осьцін. — Мы працягнем каардынаваць намаганьні, вырашаць канфлікты з „Талібанам“ і рабіць усё, каб людзі, якім трэба трапіць на аэрадром, мелі неабходныя дакумэнты для праходу праз блокпасты».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG