Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяр землятрусу на Гаіці наблізілася да 2 тысяч


Выратавальныя работы даводзілася перарываць з прычыны моцнай залевы.

Моцны дождж, які пачаўся на Гаіці празь некалькі дзён пасьля разбуральнага землятрусу, прывёў да кароткага перапынку ў выратавальных апэрацыях і замарудзіў працу гуманітарных арганізацый.

Тым часам Агенцтва грамадзянскай абароны Гаіці паведаміла, што колькасць загінулых у выніку землятрусу наблізілася да 2 тысяч, яшчэ каля 10 тысяч чалавек атрымалі траўмы.

14 жніўня землятрус магнітудай 7,2 пашкодзіў ці разбурыў каля 12 тысяч дамоў, а таксама шпіталі, школы і храмы, паведамілі прадстаўнікі ўладаў. Больш за 30 тысяч сем’яў пазбавіліся даху над галавой.

Паводле прагнозаў Нацыянальнага цэнтру назіраньня за ўраганамі ЗША, трапічны шторм «Грэйс» у аўторак мог абрынуць на паўднёвую частку Гаіці да 38 сантымэтраў ападкаў, прынёсшы з сабой паводкі і пагрозу апоўзняў.

«Шматлікія гаіцянскія сям’і, якія страцілі ўсё празь землятрус, цяпер літаральна жывуць стоячы ў вадзе з прычыны паводкі», — заявіў Reuters прадстаўнік UNICEF на Гаіці Бруна Маес.

  • Па дадзеных гуманітарных арганізацый, Гаіці яшчэ не да канца пераадолела наступствы разбуральнага землятрусу 2010 году магнітудай 7,0, у выніку якога амаль цалкам быў разбураны Порт-о-Прэнс і загінулі прыкладна 300 тысяч чалавек.
  • У мінулым месяцы краіна апынулася ў стане палітычнага хаосу, калі на Гаіці быў забіты прэзыдэнт Жавэнэль Маіз. Акрамя таго, краіна змагаецца з наступствамі пандэміі COVID-19.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG