Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крымінальная справа супраць дзяўчыны загінулага Віталя Шышова; новае відэа зь беларуска-літоўскай мяжы. Найважнейшае за 17 жніўня


Выступ Бажэны Жолудзь на мітынгу памяці Віталя Шышова, Кіеў, 3 жніўня 2021
Выступ Бажэны Жолудзь на мітынгу памяці Віталя Шышова, Кіеў, 3 жніўня 2021

Падзеі 17 жніўня

У Беларусі штодня выносяцца прысуды ў справах, якія праваабаронцы аднесьлі да палітычна матываваных

У Беларусі працягваецца перасьлед грамадзян за праявы грамадзянскай пазыцыі

У дачыненьні Бажэны Жолудзь цяпер вядзецца крымінальнае сьледзтва. Яна была дзяўчынай фармальнага кіраўніка «Беларускага дому ва Ўкраіне» Віталя Шышова, які загінуў 2 жніўня ў Кіеве

Генпракуратура ініцыявала стварэньне міжведамаснай камісіі для ацэнкі маёмаснай шкоды, нанесенай у гады Другой сусьветнай вайны.

У леташнім жніўні на некаторых буйных беларускіх прадпрыемствах пачаліся хваляваньні рабочых, ня згодных з вынікамі выбараў і гвалтам сілавікоў над мірнымі дэманстрантамі. Глядзім, што на гэтых заводах цяпер.

Кіраўнік літоўскай памежнай службы генэрал Рустамас Любаевас на брыфінгу 17 жніўня абвінаваціў беларускі бок у спробах дыскрэдытаваць Літву

Пазьней літоўскія памежнікі апублікавалі відэа зь мяжы.

Урад Латвіі падтрымаў папраўкі да закону, паводле якіх незаконнае перасячэньне дзяржаўнай мяжы прызнаецца цяжкім злачынствам

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў журналістам у Белым доме, што не шкадуе аб сваім рашэньні вывесьці ўсе амэрыканскія войскі з Афганістану

Рух «Талібан» абвясьціў усеагульную амністыю для ўрадавых чыноўнікаў Афганістану

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG