Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія ўзмацняе пакараньне за незаконны пераход мяжы. За гэта можа быць да 4 гадоў пазбаўленьня волі.


Латвійскі памежнік глядзіць на мігрантаў, затрыманых на мяжы зь Беларусьсю, 11 жніўня 2021
Латвійскі памежнік глядзіць на мігрантаў, затрыманых на мяжы зь Беларусьсю, 11 жніўня 2021

Урад Латвіі падтрымаў папраўкі да закону, паводле якіх незаконнае перасячэньне дзяржаўнай мяжы прызнаецца цяжкім злачынствам.

Пакараньне паводле гэтага артыкула павялічыцца з двух да чатырох гадоў пазбаўленьня волі, паведамляюць Delfi і LETA.

Міністэрства ўнутраных спраў Латвіі, якое ініцыявала папраўкі, падкрэсьлівае, што пакараньне трэба зрабіць больш жорсткім у сувязі з ростам парушэньняў на мяжы зь Беларусьсю ў апошнія тыдні. Ведамства таксама прапануе паскорыць будаўніцтва інфраструктуры на мяжы зь Беларусьсю: мяжу прапануецца «дапоўніць» будаўніцтвам дарог, мастоў і агароджы з калючага дроту.

Улады Латвіі 10 жніўня абвясьцілі рэжым надзвычайнай сытуацыі на мяжы зь Беларусьсю ў сувязі з наплывам мігрантаў. Гэты дакумэнт дазваляе памежнікам выкарыстоўваць фізычную сілу і спэцыяльныя сродкі, каб вяртаць у Беларусь людзей, якія незаконна перайшлі мяжу. Памежнікам будуць дапамагаць вайскоўцы і паліцыя.

З 10 жніўня латвійскія сілавікі не прапусьцілі празь мяжу 417 чалавек.

Да гэтага з павелічэньнем колькасьці незаконных пераходаў мяжы сутыкнулася Літва. З пачатку году там затрымалі больш за чатыры тысячы чалавек. Літоўскія ўлады абвінавачваюць улады Беларусі ў тым, што тыя спрыяюць нелегальнаму перасячэньню мяжы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG