Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Ўзбэкістану паведамілі пра зьбіты афганскі самалёт


Самалёт афганскіх ВПС, архіўнае фота
Самалёт афганскіх ВПС, архіўнае фота

Улады Ўзбэкістану паведамілі ў панядзелак, што на поўдні краіны разьбіўся самалёт афганскіх вайскова-паветраных сілаў.

Расейскае інфармацыйнае агенцтва «Новости» са спасылкай на Міністэрства абароны Ўзбэкістану перадало, што самалёт быў зьбіты сыстэмай супрацьпаветранай абароны Ўзбэкістану.

Паводле агенцтва «Інтэрфакс», самалёт разьбіўся ўвечары 15 жніўня. У бальніцу ў Тэрмэзе даставілі ў цяжкім стане дваіх пілётаў. Не паведамляецца, ці быў на борце хто, акрамя іх.

15 жніўня Талібан бяз бою захапіў сталіцу Афганістану — Кабул. Да гэтага пад кантроль ісламісцкага руху перайшла астатняя тэрыторыя краіны.

Уцёк з Афганістану пасьля ўваходу талібаў у Кабул і прэзыдэнт краіны Ашраф Гані. Дзе ён цяпер, дагэтуль дакладна невядома. Паводле некаторых паведамленьняў, ён мог вылецець у Таджыкістан або Ўзбэкістан. Таджыцкае Міністэрства замежных спраў заявіла 16 жніўня, што самалёт афганскага палітыка ў паветранай прасторы краіны не зьяўляўся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG