Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржсакратар ЗША пярэчыць параўнаньню Афганістану зь Віетнамам


Энтані Блінкен
Энтані Блінкен

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен адхіліў спробы параўноўваць эвакуацыю амэрыканцаў з Кабулу з уцёкамі ў апошнія дні Віетнамскай вайны.

«Гэта не Сайгон», — заявіў Блінкен амэрыканскаму тэлеканалу ABC. Адрозьненьне ў тым, што мы прыбылі ў Афганістан 20 гадоў таму дзеля вырашэньня толькі адной задачы. Гаворка ішла пра пакараньне тых, хто зьдзейсьніў напад на ЗША 11 верасьня 2001 году. І гэтая задача была пасьпяхова вырашаная".

Абвальная параза ўзброеных сіл Афганістану і падзеньне ўраду гэтай краіны сталі шокам для прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна і яго адміністрацыі, якія яшчэ месяц таму лічылі, што ўрад у Кабуле зможа пратрымацца некалькі месяцаў пасьля сыходу амэрыканскіх войскаў.

У Белым доме прызналі памылковасьць ранейшых разьлікаў. Сілы бясьпекі Афганістану праявілі няздольнасьць абараніць сваю краіну, прызнаў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен.

Дыпляматы Эстоніі і Нарвэгіі 15 жніўня папрасілі Раду бясьпекі ААН тэрмінова абмеркаваць падзеі ў Афганістане. Тым часам, спэцыяльны прадстаўнік Расеі па Афганістане Замір Кабулаў паведаміў журналістам, што Масква ў кантакце з іншымі краінамі дамагаецца прызначэньня тэрмінаў для надзвычайнага пасяджэньня Рады бясьпекі ААН.

Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Борыс Джонсан прызначыў на нядзелю 15 жніўня чарговы раунд перамоваў па сытуацыі ў Афганістане і адклікаў парлямэнтарыяў з адпачынкаў. 13 жніўня Джонсан заявіў, што Брытанія не адвернецца ад Афганістану, нават нягледзячы на тое, што яна пацьвердзіла непазьбежную эвакуацыю супрацоўнікаў сваёй амбасады ў Кабуле ў сувязі з хуткім набліжэньнем талібаў.

NATO у нядзелю пацьвердзіў працяг місіі сваіх вайскоўцаў у аэрапорце Кабулу, якія дапамагаюць Афганістану падтрымліваць сувязь са зьнешнім сьветам. Прадстаўнік NATO заявіў, што палітычнае выйсьце зь цяперашняй сытуацыі — неабходнае як ніколі раней.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG