Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША зноў заклікаў спыніць патокі мігрантаў на мяжы Беларусі зь Літвой.
Сваякі пакараных па справе аб масавых беспарадках у Пінску расказалі Свабодзе, што іх асуджаныя сваякі не падаюць духам і адмаўляюцца пісаць лісты на адрас Лукашэнкі з просьбай аб памілаваньні.
Зьявілася відэа, як беларускія вайскоўцы штурхаюць уцекачоў на тэрыторыю Латвіі.
Улады Беларусі зьбіраюцца ліквідаваць горадзенскі дзіцячы госьпіс. Яны тлумачаць гэта пятым пакетам санкцый, якія заходнія дзяржавы ўвялі супраць афіцыйнага Менску за рэпрэсіі супраць грамадзян.
На сайце petition.by зьмешчаны адказ Міністэрства аховы здароўя Беларусі на пэтыцыю, падпісанты якой прапаноўвалі завезьці ў краіну вакцыны, прызнаныя ў Эўразьвязе і ЗША.