Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швайцарыя ўзмацніла санкцыі, мігрантаў перанакіроўваюць у Латвію. Найважнейшае за 11 жніўня


Мігранты, затрыманыя на беларуска-латвійскай мяжы, 11 жніўня 2021
Мігранты, затрыманыя на беларуска-латвійскай мяжы, 11 жніўня 2021

Асноўныя падзеі 11 жніўня.

Швайцарыя ўвяла новыя эканамічныя санкцыі – у прыватнасьці, у фінансавай сфэры, а таксама забарону на гандаль некаторымі таварамі.

Паўтара месяца працягваецца ў закрытым рэжыме разгляд «справы Ціханоўскага» ў гомельскім СІЗА. Адвакаты пад падпіскай аб невыдаваньні. Што робіцца за зачыненымі дзьвярамі суду, невядома. Свабода сабрала інфармацыю пра судзьдзю, якому даверылі разглядаць рэзанансную справу.

МЗС Беларусі паведаміла, што сёньня выклілала часовага паверанага ў справах ЗША Рубэна Аруцюняна ў сувязі з уводам новых амэрыканскіх санкцыяў. Улады Беларусі прапанавалі ЗША да 1 верасьня скараціць колькасьць свайго прадстаўніцтва ў Менску да 5 чалавек.

Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз пацьвердзіў факт падпалу невядомымі аднаго з уваходаў у будынак амбасады Беларусі ў Брусэлі ўвечары 8 жніўня.

11 жніўня сілавікі прыйшлі як мінімум да некалькіх дзясяткаў прадстаўнікоў «Сходу». Пакуль невядома, у чым іх абвінавачваюць.

11 жніўня ў судзе над палітвязьнем Сьцяпанам Латыпавым прайшлі спрэчкі бакоў.

Суд Маладачанскага раёну 11 жніўня прысудзіў вядомаму чэмпіёну ў адзінаборствах Аляксею Кудзіну 2,5 года калёніі агульнага рэжыму.

За 10 жніўня літоўскія памежнікі вярнулі ў Беларусь амаль 70 чалавек, якія спрабавалі трапіць у краіну па-за пунктамі пропуску. Яшчэ траіх затрымалі паліцыянты ўжо на тэрыторыі Літвы і перадалі памежнікам.

У Багдад зь Менску ўвечары 10 жніўня прыляцелі 240 іракцаў, а таксама цела памерлага на мяжы з Літвой мігранта Джафара Аль-Харыса, паведаміла авіякампанія Iraqi Airways.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG