Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі, адзначаючы, што моцны вецер і высокая тэмпэратура ўскладняюць гашэньне пажараў, у выніку якіх загінулі як мінімум два чалавекі.
Паведамляецца пра больш за 150 пажараў. Грэцыя, як і многія часткі Эўропы, гэтым летам змагалася з надзвычай гарачым надвор’ем. Прэмʼер-міністар краіны Кірыякас Міцатакіс заявіў, што пажары паказваюць «рэальнасьць зьмены клімату».