У Літве зьнішчылі больш за 532 тысячы пачкаў нелегальна ўвезеных у краіну цыгарэт і 2178 літраў алькагольнай прадукцыі, паведаміла Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.
Сабраную з усіх памежных аддзелаў кантрабанду раструшчылі, перамяшалі зь фільтратам сьцёкавых водаў і залілі алькаголем. Празь некалькі месяцаў гэтая мяшанка ператворыцца ў кампост.
Усяго сёлета літоўскія мытнікі затрымалі амаль 9 млн пачкаў цыгарэт, нелегальна везеных церазь мяжу. Большасьць іх (75%) — беларускай вытворчасьці (маркі Minsk, Fest, NZ і Queen). Амаль усе астатнія (23%) — цыгарэты з Калінінградзкай вобласьці Расеі.