Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціманоўская атрымала польскую візу, яе муж зьехаў ва Ўкраіну. Найважнейшае за 2 жніўня


Крысьціна Ціманоўская ўваходзіць на тэрыторыю польскай амбасады ў Токіё. 2 жніўня 2021
Крысьціна Ціманоўская ўваходзіць на тэрыторыю польскай амбасады ў Токіё. 2 жніўня 2021

Падзеі 2 жніўня

У МЗС Польшчы заявілі, што Крысьціна Ціманоўская атрымала польскую гуманітарную візу

Спартыўны арбітражны суд адхіліў запыт Ціманоўскай на адмену рашэньня НАК.

Вядомыя беларускія спартоўцы пракамэнтавалі Свабодзе рэзанансную гісторыю спрынтэркі Ціманоўскай.

Эўразьвяз рэзка раскрытыкаваў дзеяньні ўладаў Беларусі за спробу гвалтоўна адправіць з Токіё ў Менск Ціманоўскую.

1 і 2 жніўня сытуацыя вакол беларускай спрынтэркі знаходзіцца ў цэнтры ўвагі сусьветных мэдыя.

Свабода працягвае сачыць за судамі ў крымінальных справах, якія штодзённа адбываюцца ў Беларусі.

107 палітычных прысудаў, 604 палітвязьні, крымінальны перасьлед журналістаў і прававабаронцаў — цягам ліпеня 2021 году сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі надалей значна пагаршалася, зазначае Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Пракуратура Горадні падала ў суд пазоў пра ліквідацыю ТАА «Гродналайфмедыя», якое зьяўляецца ўласнікам мэдыя-рэсурсу Hrodna.life.

Афіцыйны Беларускі саюз журналістаў прыпыняе сваё ўзаемадзеяньне з выканаўчымі структурамі Міжнароднай фэдэрацыі журналістаў.

Інфармацыя пра новыя палёты з гарадоў Басра (1 млн. 327 тысяч жыхароў), Сулейманія (677 тысяч жыхароў) і Арбіль (846 тысяч жыхароў) зьявілася на онлайн-табло Нацыянальнага аэрапорту Менск і ў сэзонным раскладзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG