Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік НАН заявіў пра гатовы прататып вакцыны ад каранавірусу і пляны будаўніцтва новай АЭС


Кіраўнік Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімер Гусакоў у эфіры тэлеканалу «Беларусь-1» зрабіў шэраг заяваў пра посьпехі беларускіх навукоўцаў і пляны на будучыню.

«Кандыдацкая вакцына»

Уладзімер Гусакоў казаў пра стварэньне «прататыпу вакцыны» ад кранавірусу. Паводле яго, вучоныя плянуюць, што ў наступным годзе ўдасца перадаць распрацоўку для ўсеагульнай вакцынацыі.

Уладзімер Гусакоў
Уладзімер Гусакоў

«Прататып вакцыны створаны. Яе па-іншаму называюць "кандыдацкая вакцына". У навуковых лябараторыях яна створана. Зараз застаецца яе праверыць, — цытуе Гусакова Zerkalo. — Спадзяемся, што ў наступным годзе перадамо для ўсеагульнай вакцынацыі. Прапрацоўваюцца пытаньні вытворчасьці нашай вакцыны. Але ў прынцыпе мы з гэтым заданьнем справіліся».

Новая АЭС

Таксама кіраўнік НАН закрануў тэму сумесных праектаў з расейскім Нацыянальным дасьледчым цэнтрам Курчатаўскага інстытуту (Расея), зь кіраўніцтвам якога напярэдадні правёў сустрэчу Аляксандар Лукашэнка.

«Яны прапануюць нам падлучыцца ў пытаньнях ядзерных даследаваньняў. У іх ёсьць, ужо працуе, створаны найноўшы дасьледчы рэактар, так званы Пік, — каб мы ўвайшлі ў гэтую калябарацыю. (...) Таксама каб мы працавалі і ў галіне матэрыялазнаўства. Мы паведамлялі аб тым, што мы прапрацоўваем будаўніцтва і новай атамнай станцыі, і яны гатовыя з намі ў гэтым пляне таксама працаваць. Мы зьбіраемся далей ствараць дасьледчы рэактар — наш, беларускі, і нашы маскоўскія партнэры, Курчатаўскага інстытуту, гатовыя тут з намі працаваць», — цытуе кіраўніка акадэміі Reform.by.

Беларускі электрамабіль

Заявіў Гусакоў і пра стварэньне беларускага электрамабіля.

«У нас ёсьць уласны беларускі электрамабіль, легкавы аўтамабіль. Узор, і адпрацаваны ўзор, правераны на практыцы, і некалькі мадэляў – і мінівэн, і легкавы аўтамабіль. Зараз дапрацоўваецца спартовы аўтамабіль, гоначны аўтамабіль. Далей – невялікі грузавы аўтамабіль», – паведаміў ён.

Гусакоў лічыцьь, што каштаваць такі электрамабіль мог бы каля 20 тысяч даляраў.

  • Уладзімер Гусакоў нарадзіўся ў 1953 у Чачэрскім раёне, у 1976 скончыў Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію. Працоўны шлях пачынаў эканамістам калгасу «XVII партз’езд» Слаўгарадзкага раёну. З 1981 — супрацоўнік НДІ эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі. З 1994 — дырэктар інстытуту НДІ эканомікі і інфармацыі аграпрамысловага комплексу. З 2013 — старшыня прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG