Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прафэсар Польскай акадэміі навук: «Новае беларускае пакаленьне — фэнамэнальнае ўвасабленьне эўрапейскасьці»


Ганна Энгелькінг
Ганна Энгелькінг

Польская этноляг Ганна Энгелькінг упэўненая, што цяперашнія ідэі супраціву і жыцьця ў Беларусі згенэравала беларуская вёска XX стагодзьдзя.

Прафэсар Ганна Энгелькінг — этноляг Інстытуту славістыкі Польскай акадэміі навук у інтэрвію газэце «Белорусы и рынок» успомніла, якім чынам польская навуковая супольнасьць дапамагала беларускім калегам і распаўсюджвала інфармацыю пра рэпрэсіі ў Беларусі.

«Адзін зь лістоў быў напісаны навуковай радай Інстытуту славістыкі польскай акадэміі навук у падтрымку студэнтаў, якія страйкавалі. Таксама быў ліст Польскага аб’яднаньня этнолягаў. Гэта разышлося даволі шырока, у Беларусі гэтыя лісты публікавала незалежная прэса. Апошнім актам салідарнасьці стала рэакцыя польскіх этнолягаў і антраполягаў на арышт антраполяга Ўладзімера Шыпілы, маладога дактаранта Інстытуту гісторыіі Акадэміі навук Беларусі, якога арыштавалі пасьля аднаго з пратэстаў».

Таксама прафэсар Энгелькінг апісала цяперашняе пакаленьне беларусаў, якое ўжо не жадае мірыцца з дыктатурай у сваёй краіне.

«Новае беларускае пакаленьне — фэнамэнальнае ўвасабленьне эўрапейскасьці ў яе найбольш пазытыўным выглядзе, гэта значыць — дэмакратычная адкрытасьць, ініцыятыва, супольныя дзеяньні дзеля паляпшэньня цэлага грамадзтва, адначасова — падтрымка роўнасьці. Гэта найбольш пазытыўныя дэталі эўрапейскага праекту, якія добра засвоіла пакаленьне новай Беларусі, накіраванае ў Эўропу. А другі аспэкт: гэтае пакаленьне — носьбіт традыцыйных беларускіх каштоўнасьцяў, якія арганічна гарманізуюцца з такой эўрапейскай ненацыяналістычнай дэмакратычнай адкрытасьцю».

Прафэсар Энгелькінг дадала, што спрабуе дапамагаць беларускім навукоўцам кансультацыямі па дакумэнтах і ў бытавых справах.

Мэнтальны фэнамэн, які прафэсар назвала «калгасьнікамі», не павінен гучаць нэгатыўна. Ганна Энгелькінг убачыла ў беларускіх калгасьніках, і ўвогуле ў людзях, якія жывуць на вёсцы і знаходзяцца «пад ціскам калгаснай негуманнай сыстэмы», тыя вартасьці, якія «не паддаліся гэтай сыстэме».

Таксама польскі этноляг заўважыла, што ўзровень рэпрэсій, які зараз вытрымлівае беларускае грамадзтва, можна параўнаць толькі з узроўнем рэпрэсій часоў фашысцкай акупацыі краіны. Яна перакананая, што ў Польшчы 80-х такога беспрэцэдэнтнага ўзроўню рэпрэсій не было.

Ганна Энгелькінг — аўтарка дасьледаваньня «Kołchoźnicy» («Калгаснікі»), якое сталася вынікам больш чым дзесяцігадовых палявых дасьледаваньняў, праведзеных у вёсках на ўсходзе і захадзе Беларусі. У выніку прафэсар прадставіла антрапалягічны аналіз калектыўнай ідэнтычнасьці беларускіх сялян, які дае ўяўленьне пра працяг разьвіцьця традыцыйных каштоўнасьцяў беларусаў, якія надалей захоўваюцца, нягледзячы на трагедыі XX стагодзьдзя — калектывізацыю, войны, атэізацыю.

Ядро вобразу калгасьніка, паводле Энгелькінг, — дбайны гаспадар, які рэалізаваў сябе дзякуючы працы на зямлі. Беларуская вёска, арыентаваная на ўзаемаадносіны чалавека і сусьвету, захоўвае ўнівэрсальнае вымярэньне, нарадзіла сялянскую ненацыяналістычную ідэнтычнасьць. Ідэямі, якія генэравала беларуская вёска XX стагодзьдзя, на думку навукоўца, шмат у чым кіруюцца сучасныя беларускiя падзеi.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG