Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьняволенаму журналісту Свабоды Алесю Дашчынскаму не аддалі перадачу


Зьняволены журналіст Алесь Дашчынскі. Архіўнае фота.
Зьняволены журналіст Алесь Дашчынскі. Архіўнае фота.

Зьняволены журналіст Алесь Дашчынскі знаходзіцца за кратамі з 16 ліпеня. Сёньня ягоны адвакат наведаў Алеся ў ізалятары на завулку Акрэсьціна.

Паводле слоў абаронцы Дашчынскага, учорашнюю перадачу на момант іхнай сустрэчы Алесь не атрымаў.

«У дзяжурнай частцы мне паведамілі, што яе яшчэ не надгледзелі», — сказаў адвакат.

Абаронца Дашчынскага паведаміў таксама, што ён азнаёміўся з працэсуальнымі дакумэнтамі ва ўправе Сьледчага камітэту па горадзе Менску. Ён назваў Алесю дату разгляду ягонай скаргі на затрыманьне. Разгляд адбудзецца ў панядзелак, 26 ліпеня, у судзе Партызанскага раёну Менску.

16 ліпеня пасьля ператрусаў за кратамі апынуліся журналісты Алег Грузьдзіловіч, Інэса Студзінская і Алесь Дашчынскі, якія шмат гадоў працавалі на Радыё Свабода, а летась былі пазбаўленыя акрэдытацыі МЗС Беларусі.

20 ліпеня супрацоўнік менскага ізалятара на завулку Акрэсьціна паведаміў родным, што Алега Грузьдзіловіча і Алеся Дашчынскага затрымалі на тэрмін да 10 дзён. У той жа дзень стала вядома, што Інэса Студзінская пачала галадоўку, пазьней адвакат паведаміў, што яна адмаўляецца есьці турэмную ежу. Сваякам і калегам дагэтуль невядома, у чым абвінавачваюць журналістаў. Усіх траіх прызналі палітвязьнямі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG