Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БХК патрабуе, каб пракуратуры Берасьця і Менску адмянілі абмежаваньні на прыём перадач у ізалятарах


Чарга каля турмы на Акрэсьціна
Чарга каля турмы на Акрэсьціна

Прыём перадач для людзей, якiя ўтрымлiваюцца ў ЦІП і ў ІЧУ ГУУС Менгарвыканкаму, «у мэтах зьмяншэньня рызык, зьвязаных з распаўсюдам COVID-19», ажыцьцяўляецца раз на тыдзень па чацьвяргах.

Паводле сьведчаньняў тых, хто ўтрымліваўся ў такіх установах, вядома, што прынятыя ад сваякоў перадачы да камэр не даходзяць. Толькі па вызваленьні людзям прапануюць падпісаць дакумэнт аб тым, што яны нібыта атрымалі перадачы своечасова.

Ад 5 ліпеня нібыта «ў сувязі з эпідэміялягічнымі мерапрыемствамі» часова адменены прыём перадач для затрыманых у ізалятары часовага ўтрыманьня Ленінскага РАУС Берасьця.

Беларускі Хэльсынскі камітэт заклікаў пракуратуру скасаваць гэтыя абмежаваньні.

  • У ніводным нарматыўна-прававым акце няма такой падставы для абмежаваньня / забароны на прыём перадач, як «дзеля зьмяншэньня рызык, зьвязаных з распаўсюдам COVID-19». Такім чынам, рашэньне падлягае адмене, паколькі ня мае законных падставаў.
  • Абмежаванне / забарона прыёму перадач ня ёсьць мерай, адэкватнай заяўленай мэце, затое непрапарцыйна пагаршае становішча людзей. Меру ў дадзеным выпадку трэба разглядаць як накіраваную выключна на прычыненьне маральных і фізычных пакутаў.
  • Мера ня ўлічвае правы тых, хто з пэўных меркаваньняў адмаўляецца ад ужываньня асобных прадуктаў харчаваньня або іх кампанэнтаў, а таксама тых, каму ўжываньне пэўных прадуктаў супрацьпаказана паводле мэдычных паказаньняў.
  • Кантроль выкананьня санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў у ізалятарах ажыцьцяўляе Цэнтар гігіены і эпідэміялёгіі МУС. Разам з тым забароны на прыём перадач у мэтах выкананьня санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў ведамства ня ўводзіла.

На пачатку лютага Беларускі Хэльсынскі камітэт ужо ўздымаў аналягічнае пытаньне датычна ізалятара часовага ўтрыманьня ў Жодзіне, і неўзабаве прыём перадач там аднавіўся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG