Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША ў справе аб штурме Капітолія прысудзілі першы рэальны тэрмін


Беспарадкі перад будынкам Капітолія, Вашынгтон, 6 студзеня 2021
Беспарадкі перад будынкам Капітолія, Вашынгтон, 6 студзеня 2021

Суд у ЗША прысудзіў жыхару Флорыды 8 месяцаў турмы ў справе аб штурме Капітолія. Пол Ходжкінз стаў першым абвінавачаным, які атрымаў рэальны тэрмін.

Ходжкінз прызнаў сваю віну ў тым, што перашкаджаў афіцыйнаму працэсу — пасяджэньню Кангрэсу для зацьвярджэньня дэмакрата Джо Байдэна прэзыдэнтам ЗША.

Па дадзеных сьледзтва, Ходжкінз падчас беспарадкаў зайшоў у Капітолій, зрабіў сэлфі ў зале пасяджэньняў Сэнату і адправіў здымкі сваім сябрам.

Першы прысуд у справе аб штурме Капітолія быў вынесены ў чэрвені. Суд прысудзіў жыхарцы Індыяны ўмоўны тэрмін.

Прыхільнікі Трампа ўварваліся 6 студзеня ў будынак Кангрэса пасьля таго, як былы прэзыдэнт выступіў перад імі на мітынгу недалёка ад Белага дома, у чарговы раз заявіўшы, што вынікі выбараў 2020 году былі сфальсыфікаваныя. Суды не пацьвердзілі гэтых сьцьвярджэньняў. Натоўп біў шкло і ўступіў у сутыкненьні з паліцыянтамі. Заканадаўцы, якія ў той момант знаходзіліся на сумесным пасяджэньні абедзьвюх палат і зьбіраліся зацьвердзіць перамогу Джо Байдэна на прэзыдэнцкіх выбарах, былі тэрмінова эвакуяваныя. У выніку сутыкненьняў загінулі пяць чалавек, у тым ліку супрацоўнік паліцыі Кангрэсу.

Кангрэс ЗША заявіў, што створыць незалежную камісію па расьсьледаваньні штурму Капітолія. Рэспубліканцы ў Сэнаце заблякавалі гэтую прапанову.

Па справе аб штурме праходзяць каля 500 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG